Некалькі дзён таму ў школах Горадні й Скідзеля павывешвалі сьпісы настаўнікаў, якія мусяць падпісацца на “Советскую Белоруссию”. У кожным сьпісе блізка 15 чалавек, гэта проста першыя паводле альфабэтнага сьпісу настаўнікі ў школах. Кожны зь іх мусіць пакласьці ў адміністрацыю школы квіток аб аформленай падпісцы на газэту на 4 квартал 2006 г. Настаўнікі, што стаяць у альфабэтным сьпісе далей, будуць змушаныя падпісвацца ў наступных кварталах. Адмова ад падпіскі значыць занясеньне ў чорныя сьпісы і праблемы на рабоце. Радасьці сярод настаўнікаў такая дырэктыва ня выклікала, многія адкрыта абураюцца. Але рады не дасі, разумеем, у нас “рынкавы сацыялізм”.

Вось так “самая папулярная газэта краіны” заваёўвае сабе чытачоў. Што ж, зьявіўся яшчэ адзін пункт выдаткаў у невялікіх бюджэтах нашых настаўнікаў. Выпадае толькі абурана ўсклікнуць: “Шаноўныя выдаўцы “Советской Белоруссии”, не рабіце гэтак, не захоплівайце рынак збыту айчынных вытворцаў туалетнай паперы!”

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?