03.07.2010 / 20:08

Жыве Еўропа! 9

Нямеччына не пакінула камандзе Марадоны шанцу. 4:0 — феерычная перамога каманды Клозэ. У паўфінале яна сыграе з гішпанцамі.

Нямеччына не пакінула камандзе Марадоны шанцу. 4:0 — феерычная перамога каманды Клозэ. За матчам назірала канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.

Усё пачалося з гола Мюлера.

Гэта быў чысты разгром — 4:0. Зборная Нямеччыны выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету ў ПАР. Міраслаў Клозэ забіў свой 14-й гол на чэмпіянатах. Сярод удзельнікаў турніру лепшы паказчык мае адзін Ранальда.

Прэч гаману пра дэградацыю еўрапейскага футбола. Нідэрланды правучылі зорных бразільцаў. А чорна-жоўтыя не пакінулі шанцаў пафаснай камандзе Марадоны, што гэтак добра стартавала.

Чарговая дуэль еўрапейцаў і лацінасаў пераўзышла ўсе чаканні. Канцлерка Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Зума на трыбунах былі ў захапленні.
Гэта была асалода і для мільёнаў гледачоў ва ўсім свеце. Такі футбол пабачыш нячаста.

Ужо на трэцяй хвіліне немцы здабылі права на штрафны. Бастыян Швайнштайгер падаў, Томас Мюлер выскачыў з-за спін абаронцаў і галавою скіраваў мяч у сетку.

Немцы завалодалі ініцыятываў і дыктавалі волю цягам усяго матча.

Праўда, на 37-й хвіліне Ігуаін забіў гол, але з чыстага афсайда. Суддзя Раўшан Ірматаў спрацаваў бедакорна.

Другі гол немцы забілі ў контратацы на 68-й хвіліне. Падольскі з левага фланга штрафной зрабіў прастрэл на Клозэ, і той літаральна з метра расстраляў пустую браму.

Разгром давяршылі Фрыдрых і той самы Клозэ. Апошні гол ён забіў на 89-й хвіліне.

Апошнім паўфіналістам чэмпіянату свету стала зборная Іспаніі. Яна з мінімальным лікам абыграла каманду Парагвая. Перамогу гішпанцам прынёс гол Давіда Вільі, які выйшаў на першае месца ў спісе бамбардзіраў турніру.

СГ

0
Крывіч / Адказаць
03.07.2010 / 20:48
Атрымаў вялікае задавальненье ад прагляду прыгожай гульні! Гэта сапраўды клас гульня!
0
Iмя / Адказаць
03.07.2010 / 21:25
Марадону жалко,но поспешил он хоронить европейский футбол))) ах немцы хороши! слов нет! машина!
0
нямчук / Адказаць
03.07.2010 / 21:31
Фантастычная гульня! Марадоне жадаю далей паліць цыгаркі і разважаць пра крызіс эўрапейскага футбола ды пра тое, як Швайні спужаўся яго дрым-тым.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру