04.07.2010 / 20:32

Інцыдэнт у Гомелі ў часе святкавання 3 Ліпеня даслаў чытач 1

Міліцыяй быў заўважаны пакунак, пакінуты пад елкай.

У часе святочных мерапрыемстваў у Гомелі каля Лядовага палаца недзе а 21.30 міліцыяй быў заўважаны пакунак, пакінуты пад елкай. Мяркуючы па ўсім, адразу выклікалі сапёраў. Людзей пра магчымую небяспеку не папярэджвалі. Напэўна, каб пазбегнуць панікі. Патруль проста папрасіў людзей адысці з землянога насыпу-клумбы, але ўсё адно шмат людзей знаходзілася на цагляным перыметры.

Сапёры дзейнічалі аператыўна. А 21.40 яны пачалі працу і недзе за 5-8 хвілін пакунак быў выдалены за межы тэрыторыі, дзе праводзілася мерапрыемства.

Прысутны

0
Крывіч / Адказаць
05.07.2010 / 09:44
Манеўры!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру