04.07.2010 / 21:18

Экзіт-полы: Камароўскі на валасок перад Качынскім 5

Калі вынікі апытанняў пацвердзяцца, новым прэзідэнтам Польшчы стане памяркоўны кансерватар.

Калі вынікі апытанняў пацвердзяцца, новым прэзідэнтам Польшчы стане памяркоўны кансерватар Браніслаў Камароўскі.

Апытанні грамадскае думкі даюць Камароўскаму 51—53 працэнты галасоў, а ягонаму суперніку Яраславу Качынскаму — 47—49%.

Качынскі больш кансерватыўны ў пытаннях маралі, больш жорсткі ў барацьбе з карупцыяй і савецкай спадчынай і больш схільны да дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку. Камароўскі рэпрэзентуе партыю, якая адстойвае інтарэсы прыватнага бізнэсу. Посткамуністы, аднак, таксама схіляліся да падтрымкі ягонай кандыдатуры. У пытаннях замежнай палітыкі Качынскі арыентаваўся на незалежніцтва пры захаванні цеснага партнёрства з ЗША, Камароўскі — на цяснейшую еўраінтэграцыю.

Перамога Камароўскага будзе азначаць менш напорыстую беларускую палітыку Польшчы.

0
Tomasz M. Bladyniec / Адказаць
04.07.2010 / 21:41
Klasna! Kamarouski budzie nashmat lepshym prezydentam, taksama i dla polska-biełaruskih adnosinau, cim Kaczyński. Karaciej - sviatkujem!
0
Danik / Адказаць
04.07.2010 / 22:08
Продкі Камроўскага паходзяць зь беларускай праваслаўнай шляхты. Мелі маёнтак пад Менскам, які даў найменьне славутаму Камароўскаму рынку.
0
dzjadulja / Адказаць
05.07.2010 / 00:42
«Браніслаў Камароўскі — ... выхадзец з Літвы.» ---> Дык зь Літвы (то бок, з Беларусі) ці зь Летувы (то боке, з Жамойці-Аўкштоты)?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру