Экспэртная група Эўразьязу не пагадзілася ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Супраць санкцыяў прагаласавалі прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Польшчы.

Суседзі Беларусі лічаць санкцыі нясвоечасовымі. Гэта азначае, што праз некалькі тыдняў Эўракамісія будзе вымушаная правесьці паўторнае галасаваньне па Беларусі.

Калі б рашэньне было станоўчым, ужо ў наступным годзе нашая краіна не змагла б пастаўляць у ЭЗ на ільготных умовах тэкстыль і калійныя ўгнаеньні. Эўракамісія разглядала пытаньне па Беларусі ў сувязі з парушэньнямі правілаў, прынятых Міжнароднай арганізацыяй працы. У прыватнасці, гаворка ішла пра свабоду аб’яднаньняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?