06.07.2010 / 10:57

22-гадовы беларус патануў у Нью-Джэрсі 2

Случчак Антон Жмачынскі навучаўся на гуманітарным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Інфармацыйныя тэхналогіі».

22-гадовы беларускі хлопец Антон Жмачынскі 4 ліпеня загінуў у горадзе Ошэн Сіці (штат Нью-Джэрсі).

У Беларусі Антон навучаўся на гуманітарным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Інфармацыйныя тэхналогіі». Сёлета перайшоў на пяты курс.

На тых летніх канікулах Жмачынскі ўпершыню выязджаў у ЗША на заробкі. Працаваў і ў кавярні, і ў гатэлі. Потым вярнуўся, каб працягнуць вучобу.

Гэтым летам зноў накіраваўся за акіян. У той вечар Антон накіраваўся з сябрам на дзікі пляж і заплыў задалёка. Выратавальнікі не паспелі.

Родныя хлопца жыве ў Слуцку. Антон быў адзіным дзіцём у сям’і.

Пакуль невядома, калі цела даставяць у Беларусь.

Зміцер Панкавец

0
Nieśviadomy Biełarus / Адказаць
06.07.2010 / 19:55
R.I.P., Антон.
0
Demyan / Адказаць
06.07.2010 / 22:39
Рэд. Дзякуй, замянілі паведамленне на газетную версію артыкула.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру