06.07.2010 / 11:58

Акадэмік Рубінаў пра КГБісцкія метады расійскіх тэлеканалаў 12

У «Советской Белоруссіі» апублікаваны прасціннага памеру артыкул старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу.

У «Советской Белоруссіі» апублікаваны прасціннага памеру артыкул старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Анатоля Рубінава.

Што звяртае ўвагу, сам Рубінаў падпісаўся не кіраўніком парламента, а проста «акадэмікам». Магчыма, гэта праява таго, што ён і сам не надае значэння сваёй рытуальнай пасадзе.

Пачынаецца артыкул з кароткага курса гісторыі Беларусі, напісанага віціевата:

«Часам кажуць, што гісторыя развіваецца па спіралі, г.зн. паўтараецца на кожным новым вітку. Быў час, калі беларускія княствы ваявалі з расійскімі.

У складзе Вялікага Княства Літоўскага беларусы часцяком уступалі ў бітвы з маскоўскім войскам. Потым была Расійская імперыя, у якой беларусам адводзілася роля другараднай нацыі, якая засяляла Паўночна-Заходні край. Найлепшыя прадстаўнікі беларускага народа марылі ў той час толькі аб адным — адстаяць сваё права «людзьмi звацца».
Потым прыйшоў савецкі час, і на гэтым вітку гісторыі беларусы ўпершыню пасля Вялікага Княства Літоўскага зноў набылі магчымасць па-сапраўднаму развіваць сваю культуру, навуку, эканоміку, адукацыя. І ў гэтым нам аказалі сапраўды братэрскую дапамогу расейскія людзі.
Менавіта дзякуючы іх самаадданую намаганням аказалася магчымым у найкарацейшыя тэрміны ператварыць Беларусь з адсталай расійскай ўскраіны ў развітую перадавую рэспубліку еўрапейскага ўзроўню».
Прычынай абвастрэння беларуска-расійскіх адносін называецца „вялікае адрозненне ў палітычным аўтарытэце нашых лідэраў“.
А. Р. Лукашэнка праявіў сябе як актыўны палітык яшчэ ў часы перабудовы, у той перыяд, калі толькі фармаваліся новыя палітычныя рэаліі… як самы аўтарытэтны дэпутат беларускага парламента, і быў абраны народам на пасаду першага прэзідэнта ў адкрытай барацьбе з наймацнейшымі ў той перыяд палітычнымі канкурэнтамі», — піша А.Рубінаў.

«У адрозненне ад гэтага, ні У. У. Пуцін, ні Д. А. Мядзведзеў не былі заўважаныя як удзельнікі перабудовачнага перыяду, калі была зроблена спроба сфармаваць новыя, больш дэмакратычныя формы кіравання краінай». Пуціна ў крэсла прэзідэнта „за ручку“ прывёў Ельцын, Мядзведзева дакладна таксама «за ручку» прывёў Пуцін», — канстатуе акадэмік.

Рубінаў таксама бэсціць традыцыі савецкага КДБ: «Але, як водзіцца ў Расіі, як толькі хтосьці сядае ў кіраўнічы фатэль, тут жа на поўную магутнасць ўключаецца адміністрацыйны рэсурс. І чалавек, якога раней ніхто не бачыў і не чуў, хутка становіцца «правадыром нацыі». Трэба прызнаць, што супрацоўнікі КДБ для ўсяго гэтага былі добра навучаны яшчэ з савецкіх часоў», — грыміць А.Рубінаў.

Галоўная ж думка артыкула Рубінава: «Інфармацыйныя атакі на Беларусь і яе прэзідэнта ставяць пад сумнеў неабходнасць працягу супрацоўніцтва з некаторымі расейскімі тэлеканаламі».

Нагадаем, што на расійскім канале НТВ напярэдадні саміта ў Казахстане кіраўнікоў дзяржаў Расеі, Беларусі і Казахстана паказалі дакументальны фільм, поўны знішчальнай крытыкі прэзідэнта Лукашэнкі. Фільм назвалі «Хросны бацька».

У фільме беларускі лідэр паказаны як жорсткі, беспрынцыповы, ілжывы чалавек. Было расказана гісторыя пра тое, як ён забраў сына і выгнаў сваю «каханку Ірыну Абельскую». Слова «каханка» было наўпрост сказана ў эфіры тэлеканала, таксама паказалі маці Ірыны.
Кадры з малодшым сынам Мікалаем былі падабраны з тым, каб прадэманстраваць неадэкватнасць беларускага лідэра. Тэзіс пра неадэкватнасць таксама прагучаў у эфіры.

НТВ сабрала ўсе праўдзівыя цытаты Лукашэнкі: і пра Скарыну ў Піцеры, і пра вершы Быкава, і пра Гітлера.

НТВ падняла таксама ўсе гісторыі аб зніклых людзях. Аўтары фільма не намякалі, а адкрыта вінавацілі кіраўніка Беларусі ў гэтых знікненнях і выкраданнях. Падрабязна расказалі пра тое, як прыніжаецца і знішчаецца апазіцыя ў Беларусі.

Аўтары распавялі пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра затрачаныя на падтрымку Лукашэнкі 55 мільярдаў даляраў.
Пры гэтым яго малявалі здраднікам, які хоча цяпер гэтакжа падмануць Еўропу. У інтэрв’ю НТВ вядомы пракрамлёўскі палітык Канстанцін Затулін загаварыў пра тое, што падобная палітыка Лукашэнкі абавязкова прывядзе да рэвалюцыі ў краіне і знішчэння цяперашняй кіруючай эліты.

Мікола Бугай

0
mikola ramanau / Адказаць
06.07.2010 / 12:16
a jak jasce pavinna regavac lukasenkauska 'heura' ? KGB vinavata raseiskaie- znaisli sekeru pad 'lavai'...
0
Бамбур / Адказаць
06.07.2010 / 13:47
Какая революция в Беларуси? Тов. Затулин, видно, накануне с дерева упал. Да и знишчаць колхозно-совхозную элиту нет надобности: исчезни руководитель, все забьются в щели, как тараканы, а Рубиноффич первый выйдет с охапкой ромашек, васильков и маков встречать старших братьев-освободителей от "последнего диктатора". Фильмы-то российские по сути - предъява. Тот, кто сегодня у руля и думает, что он чем-то там распоряжается, на самом деле ни секунды не может чувствовать себя в безопасности, да и не мог все эти годы. Слишком все грубо, слишком все шито белыми нитками, да и кровь практически непосредственно на нем. В России КГБ все обделывал гораздо аккуратнее, а калхознага лоха подставили по полной. Ведь в одну прекрасную минуту за ним запросто могут прийти, и все, что было в фильме, станет предметом открытого судебного процесса, а Северо-Западный федеральный округ поведет дальше в светлое будущее губернатор Сидоркин.
0
Міхаліна / Адказаць
06.07.2010 / 14:34
"як толькі хтосьці сядае ў кіраўнічы фатэль, тут жа на поўную магутнасць ўключаецца адміністрацыйны рэсурс. І чалавек, якога раней ніхто не бачыў і не чуў, хутка становіцца «правадыром нацыі»." - ну акадэмік, ну АТЖОГ! (Рубінава - да адказнасці за крытыку палітычнай сістэмы Беларусі!) :)
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру