06.07.2010 / 15:16

У Зялёным пад Мінскам прадалі з аўкцыёну аздараўленчы лагер 1

Лагер каштаваў $176 тысяч — танней за палац у Красках.

У Мінскім раёне з аўкцыёну прададзены аздараўленчы лагер. Падчас таргоў, што прайшлі 29–30 чэрвеня,

было рэалізавана 19 аб’ектаў аздараўленчага лагера імя Алега Кашавога ў вёсцы Зялёнае (Мінскі раён) і права арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для яго абслугоўвання.
Усе яны прададзены з умовай выкарыстання пакупніком набытай нерухомай маёмасці з захаваннем аздараўленчых і лячэбна-прафілактычных мэтаў. У прэс-службе зазначылі, што ў хуткім часе там будзе арганізаваны сучасны аб’ект сацыяльна-культурнага і аздараўленча-турыстычнага прызначэння. Лагер прададзены больш чым за 530 мільёнаў рублёў — 176 тысяч даляраў.

Падчас таргоў 29 і 30 чэрвеня ад продажу аб’ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінскага раёна, і права арэнды зямельных участкаў, неабходных для іх абслугоўвання, выручана больш як 1759 мільёнаў рублёў.

0
sabotaz / Адказаць
06.07.2010 / 15:34
176 тысяч ???? за лагерь в 15 км от Минска в сосновом бору! За наши деньги у нас же и купили. УРА !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру