Еўрапейская камісія ўхваліла пакупку кітайскім холдынгам Zhejiang Geely шведскага аўтавытворцы Volvo. Камісіяй было прынятае рашэнне, што такая здзелка «не нанясе істотнага ўрону канкурэнцыі ўнутры Еўрапейскай эканамічнай зоны». Такім чынам, як палічылі ў Еўракамісіі,

аб’яднанне дзвюх кампаній не нанясе сур’ёзнай шкоды іншым гульцам аўтарынку.

Упершыню аб рашэнні канцэрна Ford прадаць марку Volvo кітайскаму холдынгу Geely было абвешчана ў канцы снежня мінулага года, аднак падпісанне адпаведнага пагаднення адбылося толькі ў сакавіку 2010-га. Сума здзелкі склала $1,8 мільярда, што на $4,6 мільярда, чым «Форд» заплаціў за шведскага вытворцу ў 1999 годзе.

Фірма Volvo лічыцца стратнай з 2006 года. У 2009-м яе страты склалі $1,4 мільярда.

Geely плануе ў найбліжэйшай будучыні інвеставаць у Volvo $900 мільёнаў. На думку кіраўніцтва кітайскай кампаніі, гэта грашовае ўліванне павінна «вярнуць Volvo да жыцця» і ўсяго за два гады ператварыць стратны брэнд ў прыбытковы. Кітайцы маюць намер павялічыць продажу і аб’ёмы вытворчасці машын «Вольва». Для гэтых мэтаў у Кітаі будзе пабудаваны завод магутнасцю 300 тысяч аўтамабіляў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?