Яны знізіліся у чэрвені больш чым на $ 250 млн. Калі б не дзяржкрэдыт Азербайджана, падзенне было б на $200 млн большым.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 ліпеня 2010 склалі $ 5523.6 мільёна. За чэрвень яны знізіліся на $ 253,9 мільёна (4.4%).

Калі б не дзяржкрэдыт Азербайджана, які Беларусь атрымала ў мінулым месяцы, то скарачэнне золатавалютных рэзерваў было б яшчэ на $200 мільёнаў больш.

З пачатку года аб'ём ЗВР краіны знізіўся на $128.9 мільёна (2,3%) з $5652.5 мільёна на 1 студзеня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?