«Лад», 22.20
«39 прыступак»
Вялікабрытанія, 1935, чорна-белы, рэж. Альфрэд Хічкок
Трымценьнік паводле твору Джона Б’юкена
Для канадца Рычарда наведваньне м’юзык-холу завершылася кашмарам. Да яго напрасілася невядомая, якой засадзілі нож у сьпіну. Перад сьмерцю дзяўчына паведаміла герою важны сакрэт...
Чарговы шэдэўр Альфрэда Хічкока. Трымценная атмасфэра, створаная выключна сродкамі кіно, страх, іронія, тайны...
Чыстае кіно, ад якога не адарвацца.