Міністэрства спорту і турызму выступіла з ініцыятывай зрабіць для грамадзянаў суседніх дзяржаў ад 1 траўня да 1 верасьня бясплатныя візы. Праўда, такая палёгка будзе распаўсюджвацца толькі на тых, хто едзе да нас праз турыстычную кампанію.

Апроч таго, як распавёў намесьнік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга, плянуецца, што з 1 траўня наступнага году кошт гасьцінічных паслуг для беларусаў і замежнікаў стане аднолькавым. Вось толькі пакуль невядома, якім чынам будзе адбывацца выраўноўваньне цэнаў: ці то яны павысяцца для грамадзянаў Беларусі, ці то зьнізяцца для іншаземцаў.

Затое ўсе гасьцініцы, які прэтэндавацьмуць на прыём замежных гасьцей, будуць павінныя прайсьці абавязковую сэртыфікацыю і атрымаць катэгорыю. Вымогі высокія. Напрыклад, гасьцініца, якая прэтэндуе на «тры зоркі», будзе павінная ў абавязковым парадку забясьпечыць сваіх кліентаў бесправадным інтэрнэтам і сотавай сувязьзю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?