7 ліпеня ў Менску адбылася прэзентацыя прапаноў моладзевых арганізацый і праваабаронцаў па зместу праекта закона аб альтэрнатыўнай службе, што мае быць прынятым увосень.

«У прапановах сфармуляваны найбольш важныя для нас прынцыпы будучага закона.

Мы настойваем на заяўным прынцыпе атрымання АГС, тэрміне службы, не больш чым у паўтары разы перавышаючым тэрмін вайсковай, выключна грамадзянскі характар службы і многія іншыя моманты, як напрыклад, права на самастойны выбар месца прахаджэння службы, права на замену дадзенага месца, працоўныя і сацыяльныя гарантыі асобам, што праходзяць АГС.
Міністэрства працы, адказнае за распрацоўку заканапраекта аб АГС, не раз дэкларавала гатоўнасць да супрацы з грамадскасцю. Зараз крок за імі», — лічыць актывіст кампаніі «За АГС ў Беларусі» Федар Масленікаў

Аўторы прапановаў— прадстаўнікі моладзевых арганізацый («Грамадзянскі Форум», «Маладыя дэмакраты», «Рух Будучыні», «Малады фронт»), праваабаронцы («Цэнтр прававой трансфармацыі», «Беларускі Хельсінкскі камітэт»), студэнты і іншыя зацікаўленыя асобы.

Пасля прэзентацыі прапановы былі накіраваны ва ўрадавую працоўную групу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?