Турбіна другога рэактара Ігналінскай АЭС спыненая з-за паломкі. Літоўскі бок запэўнівае, што выкіду радыяцыі не было.

Дэпартамэнт грамадзянскай абароны Літвы паведамляе, што турбагенэратар АЭС быў адключаны сыстэмай аварыйнай засьцярогі.

Колькі дзён таму быў завершаны плянавы рамонт турбагенэратара, які пасьля пасьпеў папрацаваць амаль двое сутак.

Паводле афіцыйнай заявы дэпартамэнту, выкіду радыяцыі ў паветра не было, радыеактыўны фон у раёне атамнай электрастанцыі ў норме.

Цяпер высьвятляюцца прычыны здарэньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?