Расійскі холдынг «Газпром» прызнаны самай прыбытковай кампаніяй з некалькіх сотняў найбуйнейшых сусветных арганізацый па выніках 2009 года. Спіс самых прыбытковых карпарацый быў традыцыйна складзены папулярным амерыканскім часопісам Fortune.

Усяго ў штогадовы рэйтынг трапіла 500 вядучых сусветных карпарацый. На гэты раз на вяршыні хіт-параду аказаўся расійскі газавы манапаліст, які год таму займаў у дадзеным спісе другое месца.

Паводле ацэнак экспертаў, у мінулым годзе чысты прыбытак «Газпрома» склаў $24,56 мільярда.

Першае месца ў спісе дасталася расіянам нават нягледзячы на тое, што па выніках году даход кампаніі знізіўся на 17,8%. «Газпрому» удалося абысці сваіх амерыканскіх і еўрапейскіх канкурэнтаў дзякуючы таму, што за час крызісу іх прыбытак скараціўся яшчэ больш — на 50% і больш.

Лідэрам па яшчэ адной пазіцыі — памеры агульных фінансавых паступленняў — на гэты раз аказалася найбуйнейшая ў свеце сетка супермаркетаў рознічнага гандлю Wall-Mart.
Аналітыкі падлічылі, што ў мінулым годзе кампанія прынесла сваім уладальнікам $408 мільярдаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?