Беларусь павінна павышаць удзельную вагу ў экспарце высокатэхналагічных тавараў з высокай дабаўленай вартасцю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

«Наша задача — павышэнне ўдзельнай вагі ў экспарце высокатэхналагічных тавараў, на гэта настроена ўся пяцігодка», — сказаў Мікалай Снапкоў, дадаўшы, што «інавацыі павінны быць у поўным сэнсе слова». «Гэта магчыма тады, калі ёсць новы прадукт, новая паслуга, укаранёная і даведзеная да спажыўца», — лічыць ён.

Міністр адзначыў, што Сусветны банк рэкамендуе Беларусі прыняць меры па павышэнню ўдзельнай вагі ў экспарце высокатэхналагічнай прадукцыі. «Гэта адна з самых актуальных рэкамендацый», — сказаў ён. Тэндэнцыя, якую вызначыў Сусветны банк, сведчыць аб тым, што ў Беларусі «ідзе зніжэнне долі высокатэхналагічных тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў экспарце». Гэта звязана з так званым сіндромам сярэдняга даходу. «У нашай краіне даход сярэдні, але мы не такія высокатэхналагічныя, як заходнія краіны, і ў нас даволі вышэйшы даход, чым у азіяцкіх краінах, — растлумачыў Мікалай Снапкоў. — Такім чынам, мы трапляем у клін, калі нас з рынку высокатэхналагічных тавараў выбіваюць».

У сувязі з гэтым развіццё навукі, набліжэнне яе да вытворчасці набывае першараднае значэнне для Беларусі. «Неабходна ствараць новы тавар, які будзе запатрабаваны перш за ўсё на ўнутраным рынку, тады ён будзе запатрабаваны, як паказала практыка, і на знешнім рынку», — падкрэсліў міністр эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?