Рэнат Харыс

Выбары

Пара, калі вырашаецца лёс —

хто выбірае… хто не выбірае…

хто — падумаўшы, хто — дурэючы,

хто — ад сэрца, хто — без разумення;

хто — паверыўшы абяцаннем,

хто — топячыся ў брудзе,

хто — пакрыўдзіўшыся на блыху,

кідаючы дарагое футра ў агонь,

хто — выбірае не выбіраючы,

павыкрэсліваўшы ўсё і ўсіх —

бо ў тумане няпэўнасці

яму вальготна жыць-пажываць…

Трэскаюцца мары. У галаве — мута.

Душа трапеча без падтрымкі…

Выбары — дакладна гульня,

але гэтак жа дакладна — не гульня.

Пераклад з татарскай Віктара Шніпа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0