12.07.2010 / 18:41

Пра «Голую піянерку» 5

Адна з выбітных мастацкіх кніг пра Другую сусветную, што давялося прачытаць нядаўна

Трапілася на вочы выбітная кніга пра Другую сусветную вайну: «Голая пионерка» Міхаіла Конанава, расійскі бэстсэлер пачатку 2000-х.

Кніга распавядае пра пятнаццацігадовую дзяўчыну-кулямётчыцу Марыю Мухіну па мянушцы Муха, якая згубіла розум пасля таго, як вайна забрала яе блізкіх, і пасля перажывання ваенных жахаў, выхаду з акружэння і назірання расстрэлу сваімі ж кожнага трэцяга акружэнца. Муха трапіла ў полк і зрабілася прастытуткай для афіцэраў, што праходзяць праз яе і гінуць на вайне.

Толькі ў сваіх снах Муха вызваляецца ад неўсвядомленых яе хворым розумам рэалій ваеннага жыцця, па-дзіцячым лётае і выконвае заданне галоўнакамандуючага генерала Зукава, змагаецца супраць ворага ў начным небе свайго роднага блакаднага Ленінграда. Сталін, які сядзіць унутры чырвонай крамлёўскай зоркі, Бог на матацыкле, памерлая мама і пакінуты хатні пацук у пустой кватэры. Лозунгі прапаганды, якімі з намі гаворыць звар’яцелае дзіця і з якімі падсвядома пагадзяцца і сучасныя сумуючыя па СССР сталіністы.

Трагічная да слёз кніга пра Другую сусветную вайну, пра звар’яцелае чалавечае гора, пра дзяржаўную прапаганду, пра чыстае нявіннае каханне цнатлівай блутніцы. Жыццё дзіцяці, разадранае, расцерзанае, зняважанае вайной, усё гэта з сарокінскай сюррэалістычнай наіўнай макабернасцю апісана простымі дзіцячымі словамі.

Ніякага патасу пра «вялікую ацечаственную», ніякага ханжанства, але і ніякай парнаграфіі і бруда. Моцная кніга для ў поўным сэнсе слова дарослых людзей, якія не баяцца ані сюжэта, ані зрэдчас моцнага слова, ані постмадэрнісцкай шчырасці, ані непрыемных, хаця і даўно агульнавядомых дэталяў Другой сусветнай.

Па кнізе быў пастаўлены спектакль з Чулпан Хаматавай у галоўнай ролі. Тэкст даступны ў інтэрнэце, вельмі раю.

«
Вальтер Иванович предостерегал в свое время: «Летишь, Мухина, сама не знаешь, куда!» — не слушала, мимо ушей пропускала, а теперь и посоветоваться на этот предмет не с кем, любой ведь сразу доложит кому положено, какие у тебя в голове мысли враждебно-пораженческие, с явной предательской подоплекой и волчьим единоличным нутром.

Хорошо еще, что хоть газеты ленинградские иногда в руки попадают, только оттуда правду о жизни в городе и узнаешь. Ведь газеты нам данный вопрос освещают как? Просто, ясно, доходчиво. Город, мол, героически трудится, несмотря на снижение норм продовольствия и питания, а также еды. План оборонной продукции любой завод и даже самая последняя, самая занюханная фабричка выполняют чуть не на триста процентов, а то и выше. Причем в авангарде, как всегда, комсомольцы. А не трупы там какие-нибудь дистрофические, о них-то и разговору никакого нет, о трупах, да и быть не может в сознательной советской газете, потому что паники никакой в Ленинграде нет и в помине, ни даже отдельных случаев несознательного саботажа, — все как один сплотились вокруг партийного ядра активистов и подходят сознательно, как полагается, то есть как Павка Коргачин на их бы месте или другие нормальные скромные советские герои.

На фотоснимки в газете посмотришь — лица как лица. Не сказать, что слишком уж разжиревши, но и не доходяги уж какие-нибудь саботажные, не скелеты, ни на что не способные и не годные уже, как говорится, ни в шахну, ни в Красную Армию, — пардон-мадам, конечно, я извиняюсь, это, между прочим, по-французски.

Как же тут, если ты не шпион-подкулачник, поверишь своим глазам, когда в полете над городом наблюдаешь трупы отощавших дистрофиков прямо на улицах да в квартирах обыкновенных неразбомбленных домов? Почти сразу же догадалась, забеспокоилась: тут какая-то ошибка, явно.

»

Алесь Чайчыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Вераніка / Адказаць
13.07.2010 / 21:09
Магчыма, не зусім па тэме... Але... Вучылася я у канцы 1970-ых у школцы. Са спартовым ухілам. Так на ўроках фіз-ры там вучняў распраналі да плавачак. І дзяўчынкі ў 1 - 4 класях толькі ў плавачках. Чэшкі і плавачкі - вось такая спартовая форма. А я была дзяўчынкай рослай, акселераткай, як тады казалі. Так у мяне ўжо напрыканцы 3-яй клясы пачалі выдзяляцца грудзі і дупа выпінала з плавачак. У 4-ай клясе я займалася на фіз-ры з голымі клубамі і голымі грудзямі. Клясная мне так і сказала, што маўляў, я табе спачуваю, але школьная дысцыпліна вышэй за ўсе. Раз увялі такую форму адкрытую, то і трэба так займацца. Ну ты ж піянерка, павінна слухацца настаўнікаў. Таму для мяне выраз - "голая піянерка" - рэаліі майго школьнага жыцця.
0
Danik / Адказаць
13.07.2010 / 22:28
Тэкст можна спампаваць тут: http://libbooks.ru/bookbox_112338.html
0
Алесь Чайчыц / Адказаць
13.07.2010 / 23:10
2 Вераніка: Гэта нагадала, як у былой Усходняй Нямеччыне сёння ўсе ўзгадваюць, як за часамі сацыялізма ў дзіцячых садках дзяцей прымушалі "хадзіць на гаршчок" усім адначасова і па камандзе, маўляў, гэта выгадоўвала калектывізм з самога малога ўзросту і нават на такім напаўфізіялагічным узроўне. Таксама паказчык саўкА. У СССР, мяркую, тое ж самае было
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру