11.07.2010 / 21:02

У Солах і Смургонях паміналі АКоўцаў 11

11 ліпеня ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Саюз палякаў у Беларусі правёў памінанне воінаў Арміі Краёвай, загінулых у ліпені 1944 года падчас аперацыі «Вострая Брама» па вызваленні Вільні ад нацыстаў.

У памінанні ўдзельнічалі прыкладна 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Камітэта па справах ветэранаў урада Польшчы і Інстытута нацыянальнай памяці (Варшава. Былі таксама ветэраны Арміі Краёвай, якія жывуць у Беларусі, польскія дыпламаты і польскія актывісты з розных рэгіёнаў.

Як паведаміў старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Андрэй Пачобут, у цырымоніі ўзялі ўдзел тры дэпутаты польскага сайма, з апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць». Прадстаўніку кіруючай партыі «Грамадзянская платформа» Роберту Тышкевічу, які таксама павінен быў узяць удзел у цырымоніі, адмовілі ва ўездзе ў Беларусь.

Праграма памінання ўключала імшу ў касцёле вёскі Солы, а таксама наведванне адзіночных пахаванняў польскіх салдат і афіцэраў на тэрыторыі Смаргонскага раёна.

Як адзначыў Пачобут, у рамках аперацыі «Вострая Брама» прадугледжвалася супраца Арміі Краёвай з Чырвонай Арміяй. «Аднак пасля таго, як у выніку сумесных дзеянняў Вільню вызвалілі ад акупантаў, часткі Арміі Краёвай былі аточаныя сіламі НКВД, раззброеныя, а польскія афіцэры накіраваныя ў лагеры ГУЛАГа».

0
Billi / Адказаць
11.07.2010 / 21:40
"у рамках аперацыі «Вострая Брама» прадугледжвалася супраца Арміі Краёвай з Чырвонай Арміяй." - ага , Пачобут нешта новае адкрыу ... "Сутнасць аперацыі "Вострая Брама" заключалася ў тым, што яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі аб'яднанымі сіламі Віленскай і Навагрудскай акругаў АК Вільня ачышчаецца ад немцаў, каб стаць у горадзе паўнапраўнымі гаспадарамі і даказаць Саветам, каму ўсё ж такі належыць тэрыторыя "крэсаў" (Сямашка)
0
АЦС / Адказаць
11.07.2010 / 21:55
какие еще Смургони ?????????? пишут Смургони , но 11 ліпеня ў >>> Смаргонскім - раёне Гродзенскай вобласці Саюз палякаў у Беларусі правёў памінанне воінаў Арміі Краёвай
0
Billi / Адказаць
11.07.2010 / 22:39
Правда, местные жители - и литовцы, и белорусы - Ошмяны по-прежнему называют в единственном числе - Ашмяной, а Сморгонь во множественном числе - Смаргонi, Смургонi, а по-литовски Смургайнис. Языковеды постарались многие из этих диалектных форм сохранить для потомков и представить вместе с общепринятыми наименованиями.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру