12.07.2010 / 11:17

Беларусь на конкурсе «Містэр Гей Еўропа» прадставіць хлопец з вёскі Высокая Гара 23

Шосты еўрапейскі конкурс мужчынскай прыгажосці пройдзе ў сталіцы Швейцарыі.

Шосты еўрапейскі конкурс мужчынскай прыгажосці «Містэр Гей Еўропа 2010» пройдзе ў сталіцы Швейцарыі ў пачатку верасня. Беларусь другі раз прыме ўдзел у конкурсе.

Нашу краіну прадставіць жыхар Бярэзінскага раёна, Мінскай вобласці 22‑гадовы Аляксандр Корык. Ён быў абраны дэлегатам пасля сямімесячнага адборачнага тура.

Згодна з вынікамі інтэрнэт‑галасавання, балаў, выстаўленых пасля ўдзелу кандыдатаў у фотасесіі, а таксама галасавання аргкамітэта, трэцяе месца ў спаборніцтве заняў Яраслаў Чацверыкоў, другое — Раман Харытонаў.

Аляксандр ў дадзены момант жыве і працуе ў Мінску. Сваю працу, спецыяліста па мерчэндайзінгу ў аддзеле запуску гандлёвых аб’ектаў любіць і цэніць. Лічыць яе даволі цікавай і разнастайнай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Лявон Максюта

0
mikola ramanau / Адказаць
12.07.2010 / 11:34
geta jasce adzin krok krainy da Europy....
0
magadan / Адказаць
12.07.2010 / 11:49
praz 40 god nas budze 9 miljardau. Gei uratujuc swet :)
0
Жыхар Гарбатай гары / Адказаць
12.07.2010 / 11:53
Гэта твар гламурнага сталічнага гея. Мы ў правінцыі другія:)
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру