12.07.2010 / 12:37

У Мінску з'явяцца арэндныя дамы 1

Арэндныя жылыя дамы з’явяцца ў Мінску. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на паседжанні мэрыі, на якім разглядаліся пытанні развіцця ў сталіцы будаўнічай галіны.

«Мы павінны з 2011 году пачаць будаўніцтва ў Мінску арэнднага жылля. Гэтае жыллё мы будзем даваць у арэнду дактарам, малодшаму медперсаналу, настаўнікам і іншым спецыялістам, каб замацаваць кадры», — растлумачыў ён.

Ідэя ўзвядзення так званых даходных, або арэндных, дамоў абмяркоўвалася даўно. Варыянт арэнды кватэраў па разумных цэнах можа стаць прымальным для бюджэтнікаў, маладых сем’яў, іншагародніх і многіх іншых катэгорый грамадзян.
Уладальнікам арэндных дамоў могуць выступаць як дзяржава, так і буйныя кампаніі, прыватныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі.

Інстытут дадзенага тыпу жылля актыўна развіты ў свеце. Доля арэнднага жылля, напрыклад, у Германіі складае 60%, у Швецыі — 57%, у Нідэрландах — 55%, у Японіі і ЗША — каля 35%. Арэндныя дамы ёсць і ў краінах СНД — Расіі і Казахстане.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лёкса / Адказаць
12.07.2010 / 14:05
ну няўжо ж нарэшце здагадаліся??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру