12.07.2010 / 15:39

«Славянскі базар» па-альтэрнатыўнаму 7

Алег Скрыпка, «Срэбнае вяселле», Ніно Катамадзэ ў Віцебску.

Вам не вельмі даспадобы Баскаў і вы не ўпэўнены, ці любіце расійскі шансон нагэтулькі, каб адседзець цэлы канцэрт Стаса Міхайлава і Ваенгі? Сёлета на «Славянскім базары» парупіліся, каб госці «базарнай» сталіцы змаглі прабавіць фэст адметна, па-альтэрнатыўнаму. На «Базары» ўжо выступіў Іван Кірчук з «Троіцай», а яшчэ нас чакаюць:

12 ліпеня а 19-й у канцэртнай залі «Віцебск» – падвойны кабарэ-выступ.

Алег Скрыпка, лідэр гурта «Воплі Відаплясава», са сваім новым джаз-кабарэ-праектам.
Як бы гэта акрэсліць паслушней: калі б Леанід Уцёсаў нарадзіўся не ў Адэсе ў габрэйскай сям’і, а ў Таджыкскай ССР у сям’і кіеўца і росквіт яго таленту прыпаў бы не на савецкія, а самасційныя часы, ды гэта быў бы саменькі «Джаз-Кабарэ Алега Скрыпкі»:

На той жа сцэне адбудзецца канцэрт беларускага тэатральнага балагану «Срэбнае вяселле».
Лідэрцы СВ Беньцы цяжка знайсці адпаведнік у даўнейшай беларускай музыцы, таму яна — непаўторная ў сваіх музычных дзівацтвах. Тут і французскі шансон, і боса-нова, і кабарэ і нават штосьці ад расійскага року абсурдысцкага гатунку. Кошт квіткоў – 25-45 тыс.

12 ліпеня а 16-й у віцебскім Доме кіно (кінатэатр «Спартак») — украінска-расійская мастацкая стужка рэжысёра Уладзіміра Лерта «Адрынанне» («Отторжение»).

Яна знятая паводле матываў фантастычнай аповесці Андрэя Саламатава, а галоўную ролю выконвае ўкраінскі актор Сяргей Бабкін. А яшчэ сярод складу – Богдан Ступка, Аляксандр Башыраў. «Адрынанне» — захапляльная, поўная неспадзяваных выгінаў гісторыя пра чалавека, які сутыкнуўся з поўным покрышам звыклага свету. Кошты квіткоў – 10 тыс.
14 ліпеня а 19-й у канцэртнай залі «Віцебск» – эксклюзіўны канцэрт зорак сусветнага маштабу Ніно Катамадзэ і гурту Insight.
Народная і элітарная ўвадначассе, джазавая спявачка, якой дастаткова проста выйсці на сцэну і зацягнуць мелодыю, каб, ні слова не разумеючы па-грузінску, увесь свет меланхалічна румзаў. Акампаніятары, гурт Insight, стараюцца штоканцэрту выканаць мелодыю па-новаму, таму штораз нас чакае сустрэча з новай Ніно. Хто бліжэйшы за ўсіх у музычным сэнсе да Катамадзэ? Хіба Аліна Арлова, фенаменальная спявачка з Літвы. Квіткі – 30-60 тыс.

Як мы бачым, прычынаў у расійскага музычнага крытыка Арцемія Троіцкага называць «Славянскі Базар» «самым старамодным у экс-СССР папсовым фестывалем» усё менш і менш.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

ЛК

0
gogen / Адказаць
12.07.2010 / 18:10
бліжэйшы за ўсіх у музычным сэнсе да Катамадзэ– SHADE і гэта ніколькі не прыніжае яе таленту, а фестываль ўсё роўна- АТСТОЙ!!!!
0
Стары / Адказаць
12.07.2010 / 21:21
а фестываль ўсё роўна- АТСТОЙ!!!! як і віцебская публіка наагул
0
юля / Адказаць
13.07.2010 / 09:55
нашто пісаць пар гэта зараз, калі квіткоў ужо даўно няма? была б удзячна НН за паведамленне пар гэта некалькі месяцаў таму.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру