12.07.2010 / 16:03

Палова неанацыстаў свету — расійцы 2

Каля паловы актыўных неанацыстаў жывуць у Расеі, што складае 50–60 тысяч чалавек ад агульнасусветнай колькасці ў 120 тысяч. Такія вынікі даследавання, праведзенага Маскоўскім бюро па правах чалавека, піша нямецкая газета Der Tagesspiegel.

Найбольшая канцэнтрацыя правых экстрэмістаў зафіксавана ў Санкт-Пецярбургу. Там колькасць прыхільнікаў нэанацызму дасягае 15 тысяч чалавек. Між тым у Маскве іх усяго каля 2,5 тысяч чалавек. Нямецкае выданне звязвае гэты факт з тым, што ў сталіцы значна большы кантроль дзяржавы і праваахоўных органаў.

Будзённай з’явай стала праява нянавісці да выхадцаў з Каўказа і былых саюзных рэспублік, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Акрамя таго, моцныя падобныя настроі на Урале.

Лозунг «Расія для рускіх» на дадзены момант падтрымлівае каля 53% насельніцтва. Нацыяналістычныя ідэі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод моладзі да 30 гадоў, якая расчаравалася ў палітычным развіцці Расіі, лічыць дырэктар Цэнтра этналагічных даследаванняў Эміль Паін. Прычыну такой з’явы эксперты бачаць у сацыяльным расслаенні насельніцтва краіны і ў пастаянны абніжэнні узроўню адукацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
зафіксавана ў Санкт-Пецярбургу / Адказаць
12.07.2010 / 17:21
если бы узнали блокадники, то они были бы так рады... так рады... Путен сам из Ленинграда
0
Я / Адказаць
12.07.2010 / 18:00
120 тысяч па ўсяму свету. Усяго?! І з-за такой малой купкі людзей уся Еўропа трындзіць пра фашысцкую пагрозу? Да гэта смешна. Гэта нават сумна. Думаю, лічбы знарок зніжаны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру