На выхадных у Рэдакцыю НН напісаў чытач. Вандравалі па паўночным захадзе. Бачылі дзікасць: з магілы Францішка Багушэвіча ў Жупранах знік помнік. Магіла нагадвае месца атакі вандаламі. Што такое? Разбярыцеся.

Так выглядае магіла пісьменніка сёння.

Так выглядае магіла пісьменніка сёння.

Год жа юбілейны — 170 гадоў з з нараджэння, 110 гадоў ад часу смерці чалавека, які замацаваў за беларусамі саманазву "беларусы".

Чытач прыслаў і фота разбуранай магілы.

Сталі мы разбірацца, якія дакладна працы будуць праводзіцца: рэстаўрацыя, рэканструкцыя ці замена пастамента, на якім знаходзіўся барэльеф.

У аддзеле культуры Ашмянскага райвыканкама, які адказвае за помнік, толькі адзін чалавек валодае поўнай інфармацыяй. Але ён адмовіўся што-небудзь расказваць, спаслаўшыся на тое, што знаходзіцца ў Мінску на курсах. І да вяртання ў Ашмяны размаўляць па працоўных пытаннях не збіраецца.

Во зашуганыя нашы чыноўнікі: ну што, здавалася б, адказаць на простае пытанне?

Нічога не ведаюць аб працах у Жупранах і ў музеі Багушэвіча ў Кушлянах.

Між тым з 2003 года помнік унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

І вось праз некалькі гадзін пасля публікацыі матэрыяла на сайце NN у каментарах з'явіўся адказ.

«Уважаемые авторы письма и статьи, посетители сайта. Нам очень приятно, что вы высказали свою обеспокоенность по поводу памятника Ф.Богушевичу. Уверяем вас, что акта вандализма над памятником совершено не было.

В юбилейный год поэта отдел культуры Ошмянского райисполкома запланировал работы по замене памятника Ф.Богушевичу и его родственникам. В мае было получено разрешение Министерства культуры Республики Беларусь на проведение их замены.

За счет спонсорской помощи уже сделаны памятники из гранитного камня с сохранением всех конструктивных черт и в ближайшее время будут установлены.

На снимках как раз и показаны работы, которые ведутся по их замене».

Што ж, прыемна чуць. І прыемна, што ёсць у краіне такія спонсары.

* * *

Францішак Багушэвіч (1840-1900). Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Ратуючыся ад магчымых рэпрэсій, выехаў ва Украіну. У 1884 прыехаў у Вільню, дзе працаваў у судовай палаце. Пад псеўданімамі надрукаваў зборнікі вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі». З 1898 года жыў у Кушлянах (Смаргоншчына), пахаваны ў Жупранах (Ашмяншчына), на высокай гары тамтэйшых могілак, каля касцёла. Яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?