12.07.2010 / 16:27

Гродзенец давёў сваю прафпрыдатнасць, узламаўшы сайт універсітэту

За ўзлом сайта Гродзенскага дзяржуніверсітэта 19-гадовы хакер заплаціць штраф у памеры большым за Br4,5 млн. Прысуд вынесены судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

У лістападзе 2009 года малады чалавек, які нідзе не працуе і не вучыцца, ўзламаў адзін з сайтаў Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Матыў злачынства аказаўся даволі незвычайным: юнак вырашыў даказаць сістэмным адміністратарам сваю высокую кваліфікацыю. Асоба хакера была ўстаноўлена ў студзені ў ходзе вышуковых мерапрыемстваў упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці. Ён нават не спрабаваў адмаўляць сваю датычнасьць да ўзлому сайта, а свае дзеянні лічыў проста дзіцячым свавольствам.

Малады чалавек асуджаны па ч. 2 арт. 349 і ч.1 ст.354 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Несанкцыянаваны доступ да камп’ютэрнай інфармацыі», «Распрацоўка, выкарыстанне альбо распаўсюд шкодных праграм»).

Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць адказнасць ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру