Культура7474

«Вершы Бураўкіна — пустазвонства, а Барадуліна — фальшыўка»

«А я веру Чаргінцу…»

На сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт Валерый Грышкавец надрукаваў артыкул «А я веру Чаргінцу, і ў яго новы саюз веру…»

Аўтар называе вершы Бураўкіна рыфмаваным пустазвонствам, а творы Барадуліна — фальшыўкай.

Пісьменнік, пакрыўджаны публікацыяй абразкоў Лідзіі Арабей, вырашыў свае эмоцыі выкласці на паперы.

Сп. Грышкавец адным допісам здолеў абразіць дзесятак літаратараў.

Лідзія Арабей. Перабежчыкі. Хочацца спытаць у тых, што перабеглі з нашага саюза да Чаргінца: — А вы не баіцёся, што некалі вам скажуць: «Все вы хрюкали возле моего корыта»...Альбо: — Я вас нашел на помойке...

«Спадарыня Лідзія Львоўна, я заўжды прымаў Вас за сур’ёзную пісьменніцу, чалавека разумнага, добрага, як і належыць сапраўднаму таленту. Аб якіх жа «пошуках ісціны» можа ісці гаворка, калі падобнае выказванне аб калегах, хай нават апанентах, якія ў чымсьці, на ваш погляд, памыляюцца, — ні што іншае, як, прабачце, непрыхаваны, нетактоўны славесны блуд?… Ну, а калі Вы абралі тое, што ж, і я дазволю сабе выказацца аб чымсьці і аб кімсьці, так бы мовіць, без аглядак на аўтарытэты. Тым больш, што

для мяне яны даўным-даўно ніякія не аўтарытэты, а так, рвачы ад літаратуры».

«Тады гэтыя «класікі» (Барадулін, Бураўкін — КМ.) у вершаванай форме кляліся ў вернасці Леніну і партыі, сёння адзін казырае тым, што цалаваў ручку папу Яну, а другі ўсё прысягае на вернасць народу і «мове» — акурат як зусім нядаўна Леніну і партыі…»

Аўтар спрабуе абвінаваціць незалежных пісьменнікаў і ў сваёй расейскамоўнасці. Маўляў, яны адбілі ўсю ахвоту пісаць па-беларуску.

«Што ж, Расія, і мне ты была не мачахай, нізкі паклон табе! Твая мова, незалежна да волі маёй, стала роднай для мяне. Беларуская таксама не чужая, але… прачытаўшы «хрысціянскія вершы» Барадуліна альбо чарговую «ксёнжку» местачковай жрыцы з радыё «Свабода» Валянціны Аксак, шчыра, мурашкі бягуць па спіне: што гэта?

А можа спецыяльна тое робяць, каб канчаткова адбіць у людзей ахвоту да «роднай мовы»?»

Валерый Грышкавец прыўзносіць Мікалая Чаргінца. Ставіць у прыклад тое, што генерал ваяваў у Афганістане, мае ўзнагароды. «Бураўкіна ці таго ж Барадуліна хрэна хто выжыў з цёплых кабінетаў — сядзелі і пасля пенсійных 60. Ні ў якія Афганы яны не тое што не збіраліся, іх туды калом не загнаў бы!»

Эмоцыі сп. Грышкаўца зашкальваюць.

«Літаральна ўсё, што чытаў напісанае Бураўкіным за апошнія 20 гадоў, не больш, чым рафмаванае пустазвонства,

пісьмо дзеля пісьма: сеў, прыдумаў, напісаў, надрукаваў-выдаў — задаволіў сваё самалюбства».

«На мой погляд,

апошняя кніга Барадуліна «Ксты» не больш, чым шматстаронкавая, на хуткую руку зарыфмаваная, фальшыўка, такая ж…»

Аўтар піша, што не верыць Алесю Петрашкевічу. А таксаму шэрагу іншых пісьменнікаў.

«Не веру я і Дракахрустам — ні бацьку, ні сыну. Як зрэшты, Тарасам і ўсякім «фылёзафам» з дэмакратычнага Саюза пісьменнікаў. Не веру «гісторыку» Арлову і «паэтцы» Аксак. Не веру нью-ёркскім гаротнікам З.Пазняку і Сокалаву-Воюшу…

А вось генералу, пісьменніку, палітыку і грамадскаму дзеячу Мікалаю Чаргінцу, спадарыня Лідзія Львоўна Арабей, я веру.

Веру хаця б толькі таму, што ён як быў, так і застаецца патрыётам сваёй Радзімы, сваёй дзяржавы — тады гэта быў Савецкі Саюз, цяпер — суверэнная Рэспубліка Беларусь».

Артыкул быў напісаны яшчэ тры гады таму. Прыводзіцца факт, што ў 2007-м яго адмовіліся надрукаваць «ЛіМ», «Рэспубліка», «Народная воля», «7 дней», «Нёман» і «Беларуская думка». Гэта паказвае, што ў грамадстве здаровы глузд і элементарная пачцівасць усё ж пераважаюць. Але не ва ўсіх.

Каментары74

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Грамадстваабноўлена

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны

Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду

У Астрахані абрынуўся пад'езд пяціпавярховага дома2

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс21

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос41

Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Грамадстваабноўлена

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць