12.07.2010 / 16:43

Дзяўчына арыштаванага камерунскага футбаліста плануе пікет на Акрэсціна 2

Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану адчаю, што вырашыла зладзіць пікет ля следчага ізалятара на Акрэсціна.

Менавіта там варатар нарвежскага футзальнага клуба дагэтуль чакае дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. «Ён знаходзіцца там, дзе знаходзіўся. Яго дзяўчына шле нам лісты. Яна абсалютна разгубленая, шле нам лісты і нават збіраецца ўжо сюды прыязджаць, рабіць пікет каля Акрэсціна і патрабаваць, каб яго выпусцілі». — заявіў праваабаронца.

12 ліпеня сп. Стэфановіч меў размову з дыпламатамі з амбасады Камеруна ў Маскве. Па іх словах, пакет дакументаў для вызвалення Гі Франсуа Тукама даўно дасланы ў Беларусь. Але беларускія памежныя службы гэтых дакументаў пакуль не атрымалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Віталь з Менску / Адказаць
12.07.2010 / 22:15
У Менску апошнімі днямі павялічылася колькасць неграў. Ці не рыхтуецца штурм Акрэсціна? За адно можа і яшчэ каго возьмуць?.. Толькі Негры!
0
Danik / Адказаць
13.07.2010 / 01:25
"Вэтэраны дзьвюх сусьветных войнаў з рэспэктам успаміналі афрыканскія палкі. Калі бэрбэрскія або экватарыяльныя часткі маршыравалі на фронт, яны пыталіся толькі аб тым, дзе вораг. Немцы любым спосабам імкнуліся не дапусьціць іх у свае траншэі, бо негры і арабы ня бралі палонных, а зьбіралі галовы ў мяшкі…" Дэкаланізацыя. Валеры Буйвал. Поўны тэкст: www.bielarus.net
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру