Таджыкістан і Кыргызстан папрасілі Расію абнуліць экспартныя пошліны на паліва. У абмен гэтыя краіны могуць далучыцца да Мытнага саюзу Беларусі, Расіі і Казахстана.

Кыргызстан і Таджыкістан з 1995 года атрымлівалі расійскае паліва без пошлін на падставе пратаколаў да міжурадавых пагадненняў аб стварэнні ў СНД зоны свабоднага гандлю.
Але з 1 красавіка 2010 расійскія мытнікі, у рамках падрыхтоўкі да прыняцця адзінага Мытнага кодэкса, пачалі спаганяць мыту пры вывазе нафтапрадуктаў у Кыргызстан, а з 1 траўня — і ў Таджыкістан.

Да 2010 года Кіргізія закупляла каля 3 мільёнаў тон расійскага паліва ў год, а Таджыкістан — 0,55 мільёна тон нафтапрадуктаў. Пры гэтым у першым паўгоддзі экспарт расійскага бензіну ў Кыргызстан упаў на траціну, у Таджыкістан — амаль на 9%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?