Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Андрэй Саннікаў, заклікаў улады Расіі прыступіць да расследавання знікненняў палітыкаў у Беларусі. З адпаведнай заявай ён выступіў у сваім блогу на радыё «Эхо Москвы».

Прычынай падобнай заявы стала з’яўленне ў эфіры тэлеканала «НТВ» фільма «Хросны Бацька», прысвечанага кіраванню Аляксандра Лукашэнкі. Знікненні вядомых палітыкаў ў канцы 90-ых былі адной з галоўных тэм стужкі.

«Мы чакаем удзелу Расіі не ў змене ўлады, а ў расследаванні знікненняў людзей. Тым больш, што, напэўна, выхад фільма звязаны са з’яўленнем нейкай дадатковай інфармацыі аб гэтых гучных справах, якія ў апошні час спрабавалі прыглушыць», — лічыць Андрэй Саннікаў.

Адначасова каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» абвінавачвае ЕС і Раду Еўропы ў тым, што яны «забыліся на зніклых і перасталі патрабаваць расследавання гэтых спраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?