У сваёй калонцы на сайце naviny.by Аляксандр Зімоўскі надзвычай эмацыйна выказаўся аб інфармацыйнай вайне, усчатай расійскімі СМІ супраць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Сумна, што па-за Беларуссю сінявокай вераломны пінок расійскіх СМІ па крыштальнаму сасуду быў сустрэты з непрыхаванай і вельмі своечасовай злараднасцю.

Also, МЗС прасраў праспаў момант, калі ЗША і РФ знюхаліся па беларускай праблематыцы. Страху ў гэтым няма, вобраз ворага можна кляпаць яшчэ больш моцна, груба і бачна. Але дзе, б…., разведдадзеныя?! Разведдадзеныя, я вас пытаю, дзе, б… .!!??», —
піша спадар Зімоўскі.

Наракае ён і на аблом з прымяненнем знакамітага Указа 60. У сеціве «Хросны бацька» застаецца лёгкадаступным і праз тыдзень пасля дэманстрацыі.

Зімоўскі адзначае, што «самым злосным артыкулам адзначылася газета, цалкам падкантрольная Лужкову». Хоць сам «Лужкоў да гэтага часу лічыўся сябрам Лукашэнкі». Ён дыягнастуе:

«Расійская эліта будзе таптаць таго, на каго пакажуць пальцам, незалежна ад колькасці бліноў, пірагоў, кефіру, катлет і каўбасы, якія прадаюцца за бясцэнак на т.зв. днях Беларусі ў Маскве і прыгарадах».

Што да публікацыі ў «Ізвестіях», то «аўтара тэксту прывялі да… Лукашэнкі за руку, ды яшчэ доўга ўгаворвалі…, што гэта вельмі важна, трэба даць інтэрвію, і ўвогуле — прарыў на Усходнім інфармацыйным фронце. Бомба, карацей. Толькі апынулася яна запаволенага дзеяння, зараджаная гноем і выбухнула перад вентылятарам, які гнаў паток у нашу бок «. Гэта ўжо закід у нечый адрас, толькі невядома чый. Раней Зімоўскі ўступаў у грубую звадку з намесніцай кіраўніка Адміністрацыі Наталляй Пяткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?