Супрацоўнікі сталічнай міліцыі выявілі нелегальнага прадаўца дарагога алкаголю, які гандляваў ім праз інтэрнэт. Для гэтага праваахоўнікі замовілі ў яго буйную партыю спіртнога, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Менска Ала Галубовіч.

«Знайсці і зрабіць буйны заказ на імпартнае спіртное ў інтэрнэт-краме аказалася справай няхітрай. Літаральна ў гэты ж дзень міліцыянты ўжо гутарылі з прадаўцом па тэлефоне і дамаўляліся аб месцы сустрэчы», — сказала яна.

У выніку 20-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы быў затрыманы адразу ж пасля здзяйснення здзелкі. З салона яго аўтамашыны канфіскаваныя 24 бутэлькі рома, дзве текілы і бутэлька джына. Агульны аб’ём безакцызнага алкаголю склаў 27 літраў, яго кошт — 1,7 мільёна рублёў. Затрыманы прызнаўся, што такім спосабам вырашыў зарабіць. Ён здымае кватэру і шукае працу.

«У цяперашні час мы вывучаем каналы пастаўкі канфіскаванага алкаголю ў нашу краіну, — заявіўначальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Фрунзенскага РУУС Анатоль Сушчэня.

Гандляру пагражае адміністрацыйны штраф — да 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў), плюс канфіскацыя прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?