Як падлічыла газета «Узгорак», у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі сёння студэнты могуць разлічваць на наступныя выплаты.

300 000 рублёў (99, 8 даляраў ЗША) - атрымліваюць 8 стыпендыятаў спецыяльнага прэзідэнцкага фонду.

224500 рублёў (74,7 даляраў ЗША) - па дзве імянныя стыпендыі ім. Петруся Броўкі і Францішка Скарыны, прызначаныя Саветам міністраў.

203700 - па адной імянной стыпендыі Савета УА БДСГА атрымліваюць на кожным факультэце.

94880 (31,5 даляраў ЗША) - сацыяльная стыпендыя, для студэнтаў з цяжкім матэрыяльным становішчам. Атрымліваюць 90 чалавек.

Вучэбная (Экфак, ФБУ, БІП) - ад 117300 (39 даляраў ЗША) (бал не ніжэй за 5,5) да 176880 (58 даляраў ЗША) (не ніжэй за 9 балаў).

Вучэбная (астатнія факультэты) - ад 117930 (39 даляраў ЗША) (не ніжэй за 5,0 балаў) да 188670 (62 даляры ЗША) (не ніжэй за 9 балаў).

Стыпендыя магістрантаў - 117930 руб (39 даляраў ЗША).

Стыпендыя аспірантаў - 957150 руб (318 даляраў ЗША).

Разам з гэтым у тых, хто жыве ў інтэрнаце, вылічваецца па 15 750 руб. за пражыванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?