Вывяржэнне вулкана Эяф’ядлаекюдль у Ісландыі, якое стварыла вялізныя праблемы для еўрапейскіх авіязносінаў гэтай вясной, відавочна, скончылася, паведамляе Шведскае радыё са спасылкай на заяву навукоўцаў.
Цяпер з жарала вулкана вывяргаецца ўжо не вулканічны попел, а пара. «Нельга выключыць магчымасці аднаўлення яго актыўнасці, але гэтым разам яна хутчэй за ўсё скончылася», — паведаміў супрацоўнік сейсмалагічнага інстытута ва Упсале Рэйнір Бэдварсан. Ён таксама адзначыў што,
як паказваюць замеры шведскіх станцый, найбліжэйшы вулкан Катла, наступнага вывяржэння якога так баяліся, не паказвае ніякіх прыкметаў актыўнасці.