Сістэму электроннай аплаты праезду ў грамадскім транспарце — адзіны электронны праязны білет — плануецца ўкараняць у Мінску з 2012 года. Гэтая інфармацыя прагучала сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме з вуснаў намесніка старшыні Аляксандра Барысенкі.

Гарадская праграма развіцця аўтаматызаванай сістэмы кантролю аплаты праезду ажыццяўляецца паэтапна. На першым этапе мяркуецца апаратнае забеспячэнне усяго рухомага складу — як наземнага, так і падземнага транспарту. У метро гэта практычна зроблена.

Па словах А. Барысенкі, што тычыцца аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, то да канца 2010 года ў іх плануецца ўстанавіць тэрміналы, а за наступны год — спецыяльныя прыборы, якія будуць счытваць інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?