Як распавёў начальнік аддзелу архітэктуры і будаўніцтва Драгічынскага раёну Дзмітры Хаванскі, лядовы палац пабудуюць па праекце пружанскага. Новы палац змесціцца недалёка ад цэнтру, каля паліклінікі, паміж вуліцамі 9 Мая і Карла Маркса.
Усе будынкі комплексу будуць займаць тэрыторыю 2.5 га разам з пласкаснымі забудовамі — пляцоўкамі ды стадыёнамі. У 2010 годзе вядзецца распрацоўка праекту, па яе завяршэнні можна будзе ацаніць агульны бюджэт праекту. Будаўніцтва будзе праведзена ў 2011–2012 годзе.

Неакаторыя жыхары абураныя ідэяй будаўніцтва. У школе вёскі Імянін Драгічынскага раёну даўно збіраліся будаваць спартовую залу. Цяпер стала вядома, што грошы пойдуць на лядовы палац у раённы цэнтр.

«У нас заняткі фізкультуры адбываюцца на вуліцы. Як дождж ці зіма — у калідорах ці класах, настаўнікі выкручваюцца, як могуць. Навошта ў малым горадзе лядовы палац? Там усе школы з спартовымі заламі, якіх у сельскіх раёнах бракуе», — дзеліцца думкамі мясцовая настаўніца.

Драгічын — райцэнтр у Берасцейскай вобласці, з насельніцтвам 15 тысяч чалавек.

Усяго цяпер у Беларусі пабудавана 23 лядовых палацаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?