Вялікі недахоп наркатычных рэчываў выяўлены на эстонскім дзяржаўным складзе, дзе захоўваюцца канфіскаваныя наркотыкі.

Пры праверцы высветлілася, што за апошнія пяць гадоў там прапала больш за 90 кілаграмаў наркатычных рэчываў.

Праверку на складзе Інстытута судовай экспертызы наладзілі супрацоўнікі Паліцыі бяспекі. Раней ужо хадзілі чуткі аб тым, што наркотыкі, якія захоўваюцца там, "ідуць на бок". Як паведамляе крыніца, недахоп складае прыкладна 15% ад агульнай масы наркатычных рэчываў, якія захоўваюцца на складзе. Згодна з вынікамі экспертызы, у інстытуце пры праверцы аказаліся і іншыя парушэнні. Высветлілася, у прыватнасці, што частка наркотыкаў, якія лічыліся знішчанымі, у рэчаіснасці знаходзяцца на складзе.

Ці падазраюць паліцыянты ў злоўжываньнях канкрэтных супрацоўнікаў Інстытута, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?