16.07.2010 / 12:18

Лябедзька: Словы Саакашвілі абразлівыя 14

Лідэр АГП пракаментаваў учорашняе інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для БТ.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька пракаментаваў учорашняе інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для Беларуская тэлебачання.

«Было цікава пачуць тое, што скажа Саакашвілі. Тое, што ён выступіў у ролі адваката беларускіх уладаў па знікненнях, было нечакана. Гэта вырашэнне тактычных задач шляхам адыходу ад агульных каштоўнасцяў. Тым больш, Саакашвілі — інфармаваны палітык. Ён ведаў, як галасавала грузінская дэлегацыя ў Радзе Еўропы па дакладзе аб зніклых. А цяперашнія словы — гэта абразлівае стаўленне да беларусаў. Папулярнасці сярод прыхільнікаў Лукашэнкі ён усё адно не набудзе, а сярод прыхільнікаў пераменаў можа згубіць».

ЗП

0
ГЕНА / Адказаць
16.07.2010 / 12:39
Лавіце, лавіце, спадар, рыбку ў крамлёўскім возеры - усё роўна не клюне.
0
інфармаваны палітык / Адказаць
16.07.2010 / 12:45
Толик, покайся за то, кого ты привел к власти.
0
Чуб / Адказаць
16.07.2010 / 13:03
Мішыко быў карэктным, не тое, каб ён абараняў Лукашэнку, ён проста правёў паралель з Расеяй. А гэта, як параўноўваць Эльбрус з Эверэстам. У Расеі тэракты, зніклыя, бежанцы -- штодня.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру