Вызначыліся імаверныя супернікі беларускіх клубаў у трэцім этапе Лігі Еўропы.

Магчымым супернікам магілёўскага «Дняпра» можа стаць чэшскі «Баннік» з Астравы.

Нагадаем, што «Дняпро» ў першай гульні згуляў унічыю 2:2 у гасцях з нарвежскім «Стабекам». А вось «Баннік» таксама ў гасцях разграміў грузінскі клуб «Віт‑Джорджыя» — 6:0.

З чэхамі беларусы ў еўракубках перасякаліся чатыры разы. І толькі аднойчы выходзілі пераможцам. Апошняе супрацьстаянне з чэхамі зафіксаванае ў 2005 годзе, калі гродзенскі «Нёман» у Кубку Інтэртота прайграў «Зліну».

Мінскаму «Дынама», якое амаль забяспечыла сабе выхад у трэцяе кола Лігі Еўропы пасля перамогі над эстонскім «Калевам», у супернікі трапіўся ізраільскі «Макабі» з Хайфы.

З «Макабі» (Хайфа) нашы клубы перасякаліся двойчы. Спачатку ў 2000 годзе супернікам ізраіліцян у Кубку УЕФА была мазырская «Славія». Каманды двойчы згулялі ўнічыю, але за кошт голу на чужой пляцоўцы далей прайшло «Макабі».

А праз два гады Хайфа трапілася ў супернікі па Лізе чэмпіёнаў да бабруйскай «Белшыны». Беларусы былі двойчы бітыя — 0:1, 0:4.

Ну але з найбольш грозным супернікам можа сысціся жодзінскае «Тарпеда». У выпадку перамогі над сербскім ОФК, яны трапляюць на турэцкі «Галатасарай».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?