Аляксандр Лукашэнка сумняваецца ў тым, што беларуская апазіцыя вылучыць адзінага кандыдата для ўдзелу ў маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.

«Надзеі, што яны вызначаць адзінага кандыдата — Іванова, Пятрова, Сідарава — і «задушаць» дзейнага прэзідэнта — падманлівая», — заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласці.

«Што тычыцца гэтых палітыкаў — здавалася б, вызначце двух, ну — трох кандыдатаў, але не 10. Але ж яны не могуць вызначыцца», — сказаў Лукашэнка.

Гаворачы пра верагоднасць свайго ўдзелу ў выбарах, Лукашэнка прызнаўся: «Шчыра кажучы, я не вельмі ўцягнуты ў гэтыя перадвыбарныя) працэсы. Мы яшчэ не падумалі пра тое, які павінен быць штаб, і пра іншыя пытанні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?