16.07.2010 / 18:37

Лукашэнка: Мытны саюз для Расіі — своеасаблівая гульня 4

Беларусь у Мытным саюзе пакуль нічога асабліва не набывае, але і не страчвае.

Беларусь у Мытным саюзе пакуль нічога асабліва не набывае, але і не страчвае. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі, адказваючы на пытанні журналістаў.

Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што на адным з закрытых пасяджэнняў ён спытаў у Дзмітрыя Мядзведзева: «Вы што, хочаце стварыць МС, каб пужнуць Захад — калі вы нас у СГА не бераце, то мы сваю СГА тут створым? Калі так, то вы нам скажыце, можа мы вас у гэтым і падтрымаем». Адказ расійскага прэзідэнта быў такі: «А што тут дрэннага, можа і так».

«Я ўсё больш пераконваюся, што Расія будуе сваю палітыку, каб запужаць не толькі бліжэйшых сваіх партнёраў, але і далёкіх. Маўляў, мы вам тут пакажам. Вы ведаеце, свет змяніўся — сёння ніхто нікому не «пакажа», — сказаў беларускі лідэр.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, Мытны саюз для Расіі, відаць, своеасаблівая вялікая гульня.
«Расія ў гэтым Мытным саюзе пакуль толькі набывае. Мы нічога не набываем, але і не страчваем, таксама як і Казахстан. Вось на гэтым этапе мы яшчэ нічога не страчваем. А ўжо далей пойдуць перагаворы па роўным доступе да трубаправоднага транспарту. Гэта значыць ужо Казахстан павінен атрымаць права транспартаваць па расійскіх шляхах свае тавары ў Беларусь і наадварот. Вось тады і паглядзім, ці згодзіцца Расія ўпусціць казахстанскую нафту і прыродны газ у свае трубы, каб была канкурэнцыя на рынку. Вось тады і ўбачым, патрэбны ёй сапраўды Мытны саюз ці не. Час пакажа, хто чаго варты ў гэтым жыцці», — рэзюмаваў прэзідэнт.

0
фывапрол / Адказаць
16.07.2010 / 19:33
людзі ў рэдакцыі, калі ласка, расшыфроўвайце арывіятуры. для тых, хто як я па за тэмай, што такое СГА ? Рэд. Сусветная гандлёвая арганізацыя
0
Мікола былы кулак / Адказаць
17.07.2010 / 05:48
Расеі патрэбны рабы, якімі можна карыстаціся замест сьпіўшагася расейскага народу, патрэбны сьвінапасы, патухі кароў каб прысылалі мяса, сеялі збожжа, бо самы выдушылі сваіх сялян, патрэбны дзяшовыя гастарбайтэры працаваці на катарзе ў Сібіры, на будоўлях для эліты чэкісцкага рэжыму, Бальшавіцкая антысэлекцыя зрабіла сваё - Расея паступова вымірае па 1,5 млн. ў год, а коштам такіх калгасьнікаў як Хросны бацька беларусаў, што гандлюе беларусамі магчыма адцягнуці агонію і украсьці у азіятаў яшчэ міліярды даляраў з гандлю газам і нафтай, Лукашэнку было добра пакуль яму кідалі костку адкатаў, а цяпер прыціснулі з чорным гандлем нафтай і газам праз рэзэрвацыю РБ і зрабілася не тое і не сёе,
0
Андрэйка / Адказаць
17.07.2010 / 16:26
Гульня?! Дык чаму ўступіў?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру