«Зорны» перыяд сёння, 17 ліпеня, адкрывае метэорны паток Персеіды. Ён будзе бачны да 24 жніўня. Гэта найбольш значны і відовішчны метэорны дождж года. За гадзіну на бясхмарным небе можна ўбачыць да 100 яркіх метэораў.

Гэты паток штогод з’яўляецца з боку сузор’я Персея. Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфт-Тутля. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы, утвараючы зорны дождж. Спачатку ён праліваецца з найбольшай сілай, затым паступова слабее.

Таксама ад 21 ліпеня да 30 жніўня назіраецца яшчэ адзін зоркапад — дэльта-Акварыды. Ён прынясе на Зямлю да 20 метэораў за гадзіну.

Самымі зорнымі будуць ночы 30 ліпеня (максімум дэльта-Акварыд) і 12–13 жніўня (пік Персеід). У добрую надвор’е яны падораць беларусам масу магчымасцяў злавіць удачу за хвост і загадаць жаданне. Назіраць ўспышкі палаючых метэораў можна нават няўзброеным вокам. Для лепшай бачнасці астраномы раяць выйсці на адкрытае месца, далей ад гарадскіх агнёў.

Наступны сезон касмічных дажджоў адкрыецца для жыхароў Беларусі ў кастрычніку, але такога, як у жніўні, не будзе. Жнівень — самы зорны месяц у годзе. Увосень можна паназіраць патокі Арыяніды (максімум 22 кастрычніка — каля 15 метэораў за гадзіну), Леаніды (максімум 17–18 лістапада — 15 метэораў за гадзіну), зімой — Гемініды (максімум 13–14 снежня — каля 50 метэораў за гадзіну) .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?