Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавару праўду» Уладзімер Някляеў быў затрыманы сёньня зранку каля Жодзіна. Ён накіроўваўся на з’езд воінаў-афганцаў.

На ўездзе ў Жодзіна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўто, на якім ехаў Някляеў з паплечнікамі, і настойліва папрасілі праехаць на агляд машыны ў Жодзінскі ГАУС. Там супрацоўнікі ДАІ Дзьмітрый Дрозд і Аляксандар Бука патлумачылі, што аўтамабіль, на якім ехаў паэт, падобны на той, што знадзіцца ў вышуку. Машына патрабуе агляду, а пасажыры мусяць быць апытанымі.

Супрацоўнікі ДАІ цягам гадзіны аглядалі машыну і рабілі апісаньне рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне. На просьбы кіроўцы зрабіць тэрміновы запыт у Кіраўніцтва ўнутраных справаў Мінаблвыканкаму, дзе ў аддзеле крыміналістыкі 9 ліпеня зрабілі такую ж экпертызу таго самага аўтамабіля, міліцыянты не адрэагавалі.

А 14.00, пасля 3-гадзіннага ўтрымання ў Жодзінскім ГАУС Уладзімір Някляеў разам з паплечнікамі быў адпушчаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?