Еўракамісара Штэфана Фюле, які знаходзіўся ў Мінску 8–9 ліпеня, Лукашэнка назваў «абсалютна прагматычным» і, на яго думку, «прыстойным чалавекам».

«Мы абмяркоўвалі шэраг пытанняў.

Дзякуй богу, мы не закранулі ні пытанні палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д. Мы закраналі пытанні працы Усходняга партнёрства.
І я лішні раз падкрэсліў, што, нягледзячы на нашы адносіны з Расіяй, мы не будзем выбудоўваць тут палітыку супраць Расіі. Ні ў якім выпадку! Усё гэта часова, усё гэта схлыне. Расія больш за нас баіцца згубіць Беларусь, чым мы — Расію. З кім яна застанецца тады ўвогуле? Таму мы ўсё гэта цудоўна разумеем. Ёсць жаданне нахіліць, адстроіць. Не атрымаецца», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, галоўнымі пытаннямі на сустрэчы з Фюле былі візавы рэжым («чым нашы грамадзяне завінаваціліся перад вамі?») і зона свабоднага гандлю («чаму вы блакуеце нашы тавары, мы ж вашы не блакуем»).

«Вось у такім рэчышчы ішла сумленная, шчырая размова. Ён мяне зразумеў», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Мы не бачылі там [ва Усходнім партнёрстве — НН] толькі складніка эканамічнага, — сказаў ён таксама. — Але

мы катэгарычна былі супраць таго, каб нам яшчэ ва Усходнім партнёрстве, дзе справай трэба займацца, падкідвалі пытанні дэмакратыі, яшчэ якіясьці, ну, тыя смярдзючыя пытанні, якія заўсёды нам падкідваюць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?