Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, увечары на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у тым ліку Мінскай вобласці і ў Мінску, чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў у секунду, у асобных раёнах моцныя дажджы.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што 19 ліпеня на большай частцы Беларусі захаваецца вельмі спякотнае надвор'е. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 30—34°С, па паўднёвым усходзе да плюс 36°С. Па паўночна-заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах — шквалісты вецер парывамі да 15—20 м/с, у асобных раёнах моцныя дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?