У лясах Петрыкаўскага раёна шукаюць 12-гадовага хлопчыка, які згубіўся.
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, дзіця прапала раніцай 18 ліпеня. Каля 6 гадзін хлопчык разам з бацькамі пайшоў у лес па ягады і згубіўся прыкладна праз дзве гадзіны. Хлопчык пакутуе на сіндром Даўна. На яго пошукі адпраўлены больш як чатыры дзесяткі чалавек — супрацоўнікі міліцыі, лясгаса, Петрыкаўскага і Жыткавіцкага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
18 ліпеня яны абследавалі 20 кіламетраў лесу, але знайсці дзіця не ўдалося. Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі дзяжурства ў лясным масіве.
Сёння пошукі працягваюцца, вырашаецца пытанне аб прыцягненні авіятэхнікі Мазырскага атрада «Беллесавія».
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ