Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 20 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах навальніцы, у дзённы час месцамі моцныя дажджы. Вецер паўночны 3–8 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15–22°C, днём 24–29°C, па паўднёвым усходзе да 30–32°C.

У Мінску 20 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўночны 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17–19°C, днём 25–27°C.

У наступныя двое сутак, 21–22 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 21 ліпеня па паўднёвай палове месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13–20°С, па паўднёвым усходзе да 22°С; днём 26–31°С, па паўднёвым усходзе да 33°С.

22 ліпеня ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–22°С, днём 27–34°С.

У Мінску 21 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–18°C, днём 27–29°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?