Падчас рабочай сустрэчы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Мінскага аблвыканкама Барысам Батурам было вызначана, што ў наступным годзе Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011» пройдуць у Маладзечне.

Таксама падчас рабочай сустрэчы абмяркоўвалася развіццё жывёлагадоўлі ў Мінскай вобласці. Ёсць неабходнасць пабудаваць у рэгіёне 5 буйных свінагадоўчых комплексаў і рэканструяваць барысаўскі свінакомплекс. Плануецца, што новыя аб’екты будуць уведзены ў строй да канца наступнага года. Акрамя таго, запланавана мадэрнізацыя дзвюх птушкафабрык.

Нагадаем, што сёлета «Дажынкі» будуць праведзеныя ў Лідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?