А за пацалунак на лесвічнай пляцоўцы закон вымагае штрафу памерам 100 еўра. Абсурдныя забароны, што дзейнічаюць у Італіі, выцягваюць грошы з неабачлівых турыстаў.

На некаторых пляжах у Рыме забаронена выкопваць ямы ў пяску і будаваць замкі. Ля лагуны накладаюць штраф за кармленне галубоў. На папулярным сярод турыстаў востраве Капры забаронена грукаць па дарозе драўлянымі сандалямі. Месцамі дзейнічаюць забароны на вывешванне мокрых ручнікоў на балконах. Гэтым летам на 500 еўра аштрафаваны юнак, бо апоўначы рухаўся з куфлям піва ў руцэ праз цэнтр гораду. У раёне Сан-Рэма па законе нельга размаўляць з прастытуткамі.

Мэрыі Рыму, відаць, прыемна штогод выдумляць новыя сродкі папоўніць гарадскую казну і загрузіць працаю супрацоўнікаў паліцыі. На сённяшні момант налічваецца звыш 150 «мясцовых парадкаў». Складанасць накладае няведанне новаўведзеных прадпісанняў як мясцовымі жыхарамі, так і турыстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?