У гэты чацьвер на канале АНТ мусіла быць, паводле раскладу ў 17.10, перадача вядомага расейскага шоўмэна Малахава «Хай гавораць...». Гэтым разам перадача была прысьвечаная лёсу беларусачкі Вікі Мароз, якая застаецца ў Італіі. У праграме бралі вельмі вядомыя ў Расеі людзі, напрыклад, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Венедыктаў, дэпутаты Думы, рознае расейскае, беларускае ды беларуска-расейскае чынавенства. Акурат чыноўнікі нічога ня здолелі адказаць на пытаньне, навошта ім тая дзяўчынка, калі яны нібы былі гатовыя аформіць яе ўсынаўленьне італьянскай сям’ёю. У жывым этэры далі слова й прыёмным італьянскім бацькам беларусачкі, якія яе тады хавалі.

Але як толькі перадача набыла востры палемічны характар і сымпатыі гледачоў і ўдзельнікаў пачалі хіліцца на бок зацятых італьянцаў, перадача... абарвалася. Гэтак, за 15 хвілінаў да канца этэру ніхто ў Беларусі й не дазнаўся, можа самага галоўнага ў гэтай драме.

Пасьля даўжэзнага блёку рэклямы заўчасна запусьцілі «Наши новости». Пэўна ж камусьці відней, што можна паказваць беларусам, а што не. А там, у сьвеце «пусть говорят» сабе...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?