Праз сайты знаёмстваў можна стаць ахвярай махляркі, папярэджвае галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Так, на пошту ГУУС звярнуўся мінчанін, які пазнаёміўся з дзяўчынай на сайце знаёмстваў. Яна адразу прапанавала яму сустрэцца, указаўшы свой тэлефон. Мінчанін прыехаў у прызначанае месца на грамадскім транспарце, сеў у машыну дзяўчыны. Дзяўчына папрасіла яго заправіць аўтамабіль, каб заўтра з раніцы разам паехаць адпачываць за горад. Мужчына заплаціў 38 тысяч рублёў за паліва, пасля чаго яны заехалі ў найбліжэйшае кафэ. Там дзяўчына заявіла, што адыдзе «на некалькі хвілін», і не вярнулася.

У сувязі з гэтай гісторыяй ГУУС Мінгарвыканкама нагадвае, што згодна з Крымінальным кодэксам Беларусі такія дзеянні кваліфікуюцца як махлярства. За іх прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў.

Усім, хто стаў ахвярай такой махляркі, у ГУУС раяць пастарацца запомніць нумар аўтамабіля дзяўчыны, нумар яе тэлефона, асаблівыя прыкметы знешнасці і аператыўна звярнуцца ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?